КНДР запусціла некалькі снарадаў у бок Японскага мора
9 марта 2020
Паводле звестак камітэта начальнікаў штабоў Карэі, даўжыня палёту склала 200 кіламетраў. Папярэдне, гаворка ідзе пра балістычныя ракеты малой далёкасці. У Токіа засведчылі, што ўсе яны не дасягнулі выключнай зоны Японіі. Гэта другія падобныя стрэльбы з пачатку года. Раней улады КНДР паведамлялі аб правядзенні 2 сакавіка вучэнняў дальнабойнай артылерыі.













