КНДР ізноў выпрабоўвае ракеты

4 мая 2019

Аб гэтым паведамляюць паўднёвакарэйскія ваенныя. Ім атрымалася зафіксаваць пуск некалькіх ракет малой далёкасці  прыкладна да 200 кіламетраў. Запускі былі зробленыя  з горада Вансан на ўсходнім узбярэжжы  ў кірунку Японскага мора. Урад гэтай краіны ў сваю чаргу паведаміў, што не зафіксаваў палёту якіх-небудзь балістычных ракет над сваёй эканамічнай зонай.

Афіцыйны Пхеньян  пакуль маўчыць. Паўднёвакарэйскі бок ужо паінфармаваў пра тое, што здарылася,  ЗША. Пентагон паведаміў, што пакуль не можа пацвердзіць факт запуску ракет у КНДР, але дбайна вывучае атрыманую інфармацыю.