КНДР у прысутнасці журналістаў ліквідавала свой адзіны ядзерны палігон

24 мая 2018

У "Пунгеры" былі падарваныя ўсе тры шахты разам з наземнымі пабудовамі. Паводле слоў спецыялістаў, уцечкі радыяцыі пасля выбуху не зафіксавана. Дамоўленасць аб закрыцці палігона была дасягнута на перамовах паміж лідарамі Паўднёвай Карэі і Паўночнай у красавіку.