КНДР пагадзілася правесці перамовы з Паўднёвай Карэяй на высокім узроўні

5 января 2018

Аб гэтым паведаміла Міністэрства аб'яднання Рэспублікі Карэя. Перамовы пройдуць 9 студзеня ў прымежным пункце ў Пханмунджоме. Чакаецца, што бакі абмяркуюць пытанне ўдзелу КНДР у Алімпіядзе ў Пхенчхане, а таксама магчымыя крокі па паляпшэнні адносін паміж поўднем і поўначчу.

ЗША пачулі прапанову Сеула аб пераносе рэгулярных сумесных ваенных вучэнняў. Па просьбе прэзідэнта Паўднёвай Карэі амерыканскі лідар пагадзіўся адкласці іх. Вучэнні, дарэчы, былі запланаваныя ў наступным месяцы падчас правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў. Як вядома, Пхеньян разглядае падобныя вучэнні як "рэпетыцыю ўварвання" і менавіта ў адказ на гэта праводзіць ракетныя выпрабаванні.