КНДР ізноў пагражае ЗША вайной

17 октября 2017

У Пхеньяне заявілі, што гатовыя падтрымаць праграму па поўным знішчэнні ядзернай зброі ў свеце, але свой арсенал захаваюць, пакуль бачаць пагрозу ад Вашынгтона. Пра гэта паведаміў намеснік пастаяннага прадстаўніка Паўночнай Карэі пры ААН. Дыпламат падкрэсліў, што сітуацыя на Карэйскім паўвостраве дасягнула крытычнай адзнакі, ядзерная вайна можа пачацца ў любы момант.

Нагадаем, лідары дзвюх краін - Кім Чэн Ын і Дональд Трамп - неаднаразова абменьваліся пагрозамі і абразамі. Падставай для гэтага паслужылі запускі КНДР балістычных ракет і выпрабаванне вадароднай бомбы. Дзеянні Пхеньяна асудзілі шматлікія краіны.