КНДР сёння адзначае 70-годдзе з дня стварэння рэспублікі

9 сентября 2018

З нагоды юбілейнай даты ў Пхеньяне прайшоў сёння ваенны парад. У ім прынялі ўдзел каля 10 000 вайскоўцаў Карэйскай народнай арміі. Упершыню за многія гады на такім буйным свяце не было паказана якой-небудзь ракетнай зброі далёкага радыусу дзеяння. Асвятляць падзею запрасілі дзясяткі замежных журналістаў. З 70-годдзем з дня стварэння КНДР паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.