КНДР сёння можа афіцыйна закрыць ядзерны палігон Пунгеры

23 мая 2018

Цырымонія павінна прайсці ў прысутнасці замежных журналістаў, якія ўжо вылецелі ў Паўночную Карэю.

Раней гучалі здагадкі, што рашэнне аб закрыцці палігона было прынята з-за таго, што ён стаў непрыдатны для выпрабаванняў пасля леташняга абвальвання.

Нагадаем, дамоўленасць аб закрыцці палігона была дасягнута напрыканцы красавіка на перамовах прэзідэнтаў Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Іна і паўночна-карэйскага лідара Кім Чен Ына. На дэмантаж абяцалі запрасіць спецыялістаў па бяспецы і прадстаўнікоў замежных СМІ.