КНДР правяла маштабны ваенны парад за дзень да старту Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане

8 февраля 2018

Паведамляецца, што ў шэсці прынялі ўдзел каля 10-ці тысяч вайскоўцаў. Акрамя таго, Пхеньян прадэманстраваў апошнія дасягненні. Адзначым, што парад быў прымеркаваны да дня стварэння Карэйскай народнай арміі. Звычайна ён праводзіцца ў красавіку, але сёлета мерапрыемства перанеслі. Сусветная супольнасць асудзіла такія дзеянні Паўночнай Карэі. Правядзенне ваенных манеўраў перад Алімпіядай недапушчальнае.