КНДР пацвердзіла паспяховы запуск найноўшай ракеты з падлодкі

3 октября 2019

Паўночная Карэя пацвердзіла паспяховы выпрабавальны пуск новага тыпу балістычнай ракеты з падводнай лодкі. Нагадаем, выпрабаванні зафіксавалі Паўднёвая Карэя і Японія ў сераду раніцай. Снарад упаў усяго за 350 кіламетраў ад прэфектуры Сімане ў межах выключнай эканамічнай зоны Японіі. Puk-guk-song-3 чарговая версія балістычнай ракеты, якую ўпершыню пратэсціравалі ў КНДР у 2016 годзе.