КНДР накіруе дэлегацыю высокапастаўленых чыноўнікаў на зімовую Алімпіяду

9 января 2018

Такая прапанова прагучала гадзіну таму на перамовах Сеула і Пхеньяна. У прыватнасці, запланавана наведванне паўднёвакарэйскага Пхёнчхана спартсменамі, дыпламатамі і артыстамі з КНДР. Прыедзе ў сталіцу Алімпіяды і дэманстрацыйная каманда Паўночнай Карэі па таэквандо. У сваю чаргу Сеул прапанаваў правесці ў сярэдзіне лютага сустрэчы сем'яў, раз'яднаных падчас Карэйскай вайны.