КНДР можа запусціць сёння міжкантынентальную балістычную ракету

9 сентября 2017

Пра гэта паведаміў амерыканскі тэлеканал СNBC са спасылкай на прэм'ер-міністра Паўднёвай Карэі. На думку Лі Нак Ена, засталося не так шмат часу да таго, як Паўночная Карэя зробіць ядзерную зброю. У рэспубліцы асцерагаюцца запуску балістычнай ракеты, паколькі ў КНДР сёння адзначаюць Дзень стварэння дзяржавы. Пхеньян і раней дэманстраваў сваю баявую моц падчас сваіх ключавых свят. Сілы самаабароны Японіі ўжо разгарнулі комплексы супрацьпаветранай абароны.