КНДР гатова да перамоў з ЗША

26 февраля 2018

Аб гэтым паведаміў прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін па выніках сустрэчы з паўночнакарэйскай дэлегацыяй. Якія тэмы могуць быць закранутыя падчас перамоў, невядома. Паведамляецца толькі, што ў афіцыйным Пхеньяне лічаць, што развіццё адносін паміж паўночнай і паўднёвай часткамі паўвострава, а таксама паміж КНДР і ЗША ўзаемазвязана.

Адзначым, на цырымоніі закрыцця Алімпійскіх гульняў у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане кіраўнік дэлегацыі КНДР знаходзіўся ў адной ложы з прэзідэнтам Паўднёвай Карэі і дачкой амерыканскага лідара Іванкай Трамп.