Кліматычныя рэкорды студзеня - у абодвух паўшар'ях планеты

1 февраля 2019

Самым гарачым за ўсю гісторыю метэаназіранняў гэты месяц стаў у Аўстраліі. Сярэдняя тэмпература ні разу не апусцілася ніжэй за 30 градусаў па Цэльсіі. Наступствамі экстрэмальнай спякоты сталі маштабныя лясныя пажары і масавы мор рыбы ў рэках. Кліматолагі тлумачаць гэта цёплым паветраным патокам, які ідзе з поўначы, а таксама адсутнасцю неабходнай колькасці ападкаў.

Іншы кліматычны рэкорд пабіты на поўначы ЗША і ў Канадзе. Маразы на Сярэднім Захадзе называюць гістарычнымі: з-за непагадзі загінулі больш за 20 чалавек. Парушаны транспартныя зносіны і дастаўка пошты. Ёсць перабоі ў падачы вады і электраэнергіі. У Чыкага слупок тэрмометра двое сутак апускаўся да мінус 29 градусаў.