Кліматычныя пратэсты ахапілі 160 краін

27 сентября 2019

Па ўсім свеце сёння праходзяць шматтысячныя мітынгі  ў абарону клімату. Пратэсты праходзяць у 160 краінах: ад Еўрасаюза і Расіі  да Паўднёвай Карэі і Новай Зеландыі. У апошняй  адбылася адна з самых маштабных акцый за апошнія 15 гадоў. Тут экалагічныя актывісты патрабуюць ад уладаў  аб'явіць у краіне надзвычайную сітуацыю. У Італіі ў маніфестацыях бяруць удзел каля мільёна чалавек. А ў ЗША  мітынгоўцы з новай сілай крытыкуюць прэзідэнта Трампа і Агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя  за адмову далучацца да Парыжскага кліматычнага пагаднення,  каб дагадзіць карпаратыўным інтарэсам.