Кліматычныя акцыі пратэсту прайшлі ў 150 краінах

23 сентября 2019

Сёння ў Генасамблеі ААН будуць абмяркоўваць і праблемы клімату. Напярэдадні саміту па ўсім свеце пракаціліся пратэсты. Людзі ў выхадныя выйшлі на вуліцы 150-ці краін  свету, патрабуючы ад палітычных лідараў прыняць тэрміновыя меры супраць кліматычных змен. У Еўропе і ЗША маніфестанты заклікалі да пэўных крокаў па барацьбе з пацяпленнем. У Бразіліі некалькі тысяч дэманстрантаў прайшлі па вуліцах сталіцы, узгадаўшы ўраду праблемы з тушэннем пажараў у Амазоніі.