Кітайскі "Няфрытавы заяц" даследаваў мантыю паверхні Месяца

16 мая 2019
Новыя адкрыцці "Няфрытавага зайца-2".  Запушчаны на зваротны бок Месяца кітайскі касмічны апарат даследаваў мантыю паверхні адзінага спадарожніка Зямлі. У ёй знойдзеныя мінералы з высокім утрыманнем жалеза. Аналіз сабраных спроб таксама паказаў, што месячная кара складаецца пераважна з лёгкіх мінералаў класа плагіяклазаў. Іх далейшае вывучэнне, па словах навукоўцаў, павінна праліць святло на гісторыю фарміравання Зямлі і Месяца.