Кітайскія фанаты "Гульні прастолаў" засталіся без фінальнай серыі з-за гандлёвай вайны ЗША і Кітая

21 мая 2019
Гандлёвая вайна ЗША і Кітая  ўдарыла туды, дзе не чакалі. Кітайскія фанаты "Гульні прастолаў"  засталіся без фінальнай серыі. Усяго за гадзіну да пачатку доўгачаканага фіналу  на відэаплатформе  "Тэнсент Відэа"  з'явілася аб'ява аб тэхнічных праблемах. Прадстаўнік амерыканскага тэлеканала заявіў, што Кітай забараніў трансліраваць  "Гульню прастолаў" з-за гандлёвай спрэчкі з ЗША. Нібыта, ніякіх тэхнічных праблем  не ўзнікала. Фанаты  ўсё роўна абураюцца.