Кітай запусціў у космас пілатуемы карабель "Шэньчжоу-11"

17 октября 2016

На яго борце знаходзяцца два астранаўты: 50-гадовы Цзін Хайпэн і 37-гадовы Чэнь Дун. На арбіце навукоўцы пяройдуць на модуль "Цяньгун-2", дзе ў найбліжэйшы месяц правядуць навуковыя і прыкладныя эксперыменты ва ўмовах космасу.

Адзначым, на арбітальнай  лабараторыі "Цяньгун-2" устаноўлена 14 розных відаў навуковага абсталявання.  Пасля вяртання касманаўтаў на Зямлю модуль прадоўжыць збор даных ужо ў аўтаматычным рэжыме.