Улады Кітая дазволілі пачаць клінічныя выпрабаванні першай вакцыны ад каранавіруса. Першасныя тэсты паказалі, што сродак эфектыўны і бяспечны. У акадэміі медыцынскіх навук КНР паведамілі, што Кітай да цяперашняга часу распрацаваў ужо восем вакцын ад каранавіруса новага тыпу, якія паказалі сваю эфектыўнасць на жывёлах.
Дарэчы, у ЗША 45 добраахвотнікаў ужо ўдзельнічаюць у выпрабаваннях эксперыментальнага прэпарата. Яго распрацавалі пры ўдзеле Нацыянальнага інстытута здароўя ЗША.
Кітай запускае выпрабаванне вакцыны ад COVID-19
17 марта 2020













