Кітай раскрытыкаваў ЗША і ЕС за падтрымку Літвы

27 декабря 2021
МЗС Кітая раскрытыкавалі ЗША і Еўрасаюз за тое, што тыя падтрымліваюць Літву ў супрацьстаянні з Пекінам. Як вядома, Вільнюс дапусціў сур'ёзныя памылкі ў тайваньскім пытанні. У сваёй заяве Кітай абвінаваціў Вашынгтон і Брусель у падмене паняццяў. Бо яны выдатна ведаюць, наколькі нядобрасумленна паводзіць сябе балтыйская рэспубліка, але працягваюць змешваць  белае з чорным, замест таго, каб заклікаць Літву змяніць свае паводзіны.