Кітай заклікаў ЗША апублікаваць звесткі аб ваенных біялабараторыях ва Украіне

8 марта 2022
Вашынгтон, абвастрыўшы сітуацыю ў еўрапейскім рэгіёне, пачынае актыўна разыгрываць іншую партыю - супраць Кітая. ЗША палохаюць санкцыямі, калі Пекін не падтрымае эканамічны націск на Маскву. Але тут Белы дом адразу "абламалі". Кітайскае знешнепалітычнае ведамства адназначна заявіла: сяброўства Кітая і Расіі трывалае, як скала. Паднябесная вельмі добра ведае звычкі "цывілізаванага" Захаду.

І тут жа МЗС Кітая пайшло ў наступ - запатрабавала ад ЗША апублікаваць звесткі аб ваенных біялабараторыях ва Украіне і вірусах, якія там даследавалі. Паводле інфармацыі Пекіна, на ўкраінскай тэрыторыі дзейнічалі 26 амерыканскіх лабараторый. Нагадаем, Мінабароны Расіі 7 сакавіка паведаміла, што падчас спецаперацый выкрыты факты экстраннай зачысткі Кіевам слядоў ваенна-біялагічнай праграмы Штатаў.