Кітай адклікаў акрэдытацыю ў шэрагу амерыканскіх журналістаў

18 марта 2020
Яны працавалі ў кітайскіх прадстаўніцтвах "Уол Стрыт Джоўрнал", "Нью-Ёрк Таймс" і "Вашынгтон пост". Закране гэтая мера і такія медыя-кампаніі як "Голас Амерыкі" і "Тайм". Не так даўно адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа класіфікавала 5 кітайскіх СМІ ў якасці замежных прадстаўніцтваў, наклаўшы абмежаванні на лік грамадзян КНР, якія маглі б на іх працаваць.