Кітай і Францыя адзначаюць юбілей

29 января 2014

Пяць дзесяцігоддзяў таму паміж краінамі былі наладжаныя дыпламатычныя адносіны. У Пекіне і Парыжы з гэтай нагоды праходзяць сотні культурных мерапрыемстваў. У Луўры адкрываецца выстава работ лепшых скульптараў і мастакоў Паднябеснай. У Вялікім палацы Парыжа напярэдадні вечарам адбыўся грандыёзны тэатралізаваны паказ. Шоу з удзелам вядомых оперных спевакоў і танцораў балета атрымала назву Ноч Кітая.