Кітай гатовы тэсціраваць вакцыну ад COVID-19 за мяжой

2 апреля 2020
Навукоўцы ўсяго свету нястомна працуюць над стварэннем вакцын супраць захворвання, выкліканага каранавірусам. Аўстралійскія спецыялісты пачалі тэсціраванне двух патэнцыяльных прэпаратаў, зробленых Оксфардскім універсітэтам і амерыканскай фармацэўтычнай кампаніяй. Раней іх тэсціравалі на жывёлінах. 

А ў кітайскім горадзе  Ухань з сярэдзіны сакавіка праводзяць першую фазу клінічных выпрабаванняў яшчэ адной новай вакцыны  з удзелам 108 добраахвотнікаў. На другім і трэцім этапах спатрэбіцца буйнамаштабнае тэсціраванне з уцягваннем тысяч чалавек. Калі даследаванне дасць чаканы эфект, кітайскія навукоўцы прапануюць распаўсюдзіць выпрабаванне вакцыны і на іншыя краіны, напрыклад, Германію і Вялікабрытанію  ўжо ў гэтым месяцы.