Кінакрытыкі пачалі галасаванне за будучых лаўрэатаў прэміі "Оскар"

20 февраля 2018

На працягу тыдня члены кінаакадэміі змогуць аддаць голас за сваіх фаварытаў як у Інтэрнэце, так і ў папяровых бюлетэнях. Юбілейная, 90-я цырымонія прэміі "Оскар" адбудзецца 4 сакавіка. Дарэчы, лідарам у колькасці намінацый стала фантастычная драма Гільерма дэль Торы "Форма вады": карціна намінаваная ў 13 катэгорыях.