Кінаакадэмія мастацтваў абвясціла прэтэндэнтаў на прэмію "Оскар"

15 января 2016

У Лос-Анджэлесе Амерыканская кінаакадэмія мастацтваў абвясціла прэтэндэнтаў на прэмію "Оскар". Абсалютным лідарам па колькасці намінацый стаў фільм Алехандра Гансалеса Іньярыту "Выжыўшы" з Леанарда Дзі Капрыа ў галоўнай ролі. Карціна прадстаўленая ў 12 намінацыях. "Выжыўшы" можа ўзяць і кінанаграду за лепшую галоўную ролю. І тады, магчыма, з пятай спробы Дзі Капрыа ўсё ж удасца атрымаць запаветную статуэтку. Акрамя таго, дзесяці намінацый удастоеная карціна "Вар'яцкі Макс", а "Марсіянін" мае сем заявак на прэмію. Нагадаем, што "Оскар" сёлета ўручаецца па 24 намінацыях. Афіцыйная цырымонія ўручэння прэстыжных узнагарод адбудзецца 28 лютага.