Кінг-Конг у космасе

24 февраля 2016

Жарты ў космасе. Член экіпажа Міжнароднай касмічнай станцыі астранаўт Скот Келі вырашыў арыгінальным спосабам адзначыць гадавіну свайго знаходжання на арбіце. У касцюме гіганцкай гарылы ён імкліва перасоўваўся ў бязважкасці ў пагоне за астранаўтамі. Свой жартоўны ролік Кэлі размясціў у Твітары. Дарэчы, касцюм гарылы на арбіту даслаў яго брат-блізнюк Марк. Ён правёў у космасе больш як 54 дні.