"Кіндэр-сюрпрызы" і цацкі LEGO выкінула на бераг вострава Лангеог

6 января 2017

Адпраўляліся ў Расію, а пашанцавала немцам. На беразе вострава Лангеог у Паўночным моры мясцовыя жыхары выявілі дзясяткі тысяч пластыкавых яек з цацкамі ўнутры і інструкцыяй на рускай мове. Жыхары і госці вострава  збіраюць "кіндэр-сюрпрызы", каб ачысціць пляж. Асабліва рады дзеці, выявіўшы салодкія падарункі. Акрамя гэтага, на ўзбярэжжы можна знайсці і цацкі LEGO,  якія трапілі ў мора з кантэйнера, згубленага грузавым суднам на шляху ў горад  Брэмерхафен падчас шторму.