Кім Чэн Ын выказаў прыхільнасць поўнай дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава

12 июня 2018

Лідары ЗША і КНДР па выніках перамоў у Сінгапуры падпісалі дэкларацыю: у ёй Кім Чэн Ын выказаў прыхільнасць поўнай дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава. А ЗША паабяцалі даць Пхеньяну гарантыі бяспекі ў абмен на адмову ад ядзернай зброі - адмову ад ваенных вучэнняў ля паўвострава.

Амерыканскі прэзідэнт заявіў аб прыпыненні ўвядзення санкцый у дачыненні да Паўночнай Карэі па 300 пазіцыях. Ён вырашыў не ўводзіць іх, каб "гэта не выглядала непаважліва".