Кім Чэн Ын і Сі Цзіньпін правялі перамовы ў Пекіне

19 июня 2018

Паўночнакарэйскі лідар знаходзіцца з афіцыйным двухдзённым візітам у Кітаі - трэцім міжнародным за апошні час. Улічваючы пазітыўныя вынікі саміту КНДР - ЗША ў Сінгапуры, старшыня Паднябеснай выказаў адабрэнне таму, што праблемы, якія існуюць вакол Карэйскага паўвострава, зноў вырашаюцца шляхам дыялогу і перамоў. Адзін з найважнейшых крокаў - палітычнае ўрэгуляванне ядзернага пытання на паўвостраве. Кіраўнік Паўночнай Карэі, у сваю чаргу, папрасіў Кітай і ўсю сусветная супольнасць разам выпрацаваць "трывалы механізм" для забеспячэння міру і стабільнасці на Карэйскім паўвостраве.