Кім Чэн Ын стаў першым паўночнакарэйскім кіраўніком, які наведаў Рэспубліку Карэя

27 апреля 2018

Гістарычная падзея. Кім Чэн Ын прыбыў з візітам у Паўднёвую Карэю. Некалькі гадзін таму лідар КНДР перасёк мяжу ў пункце Пханмунджом, стаўшы першым паўночнакарэйскім кіраўніком, які наведаў Рэспубліку Карэя. Кім Чэн Ына сустрэў лідар Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін. Кіраўнікі дзвюх краін абмяняліся поціскамі рукі - гістарычную сустрэчу транслявалі ў прамым эфіры вядучыя каналы свету. Зараз перамовы паміж двума лідарамі Карэйскага паўвострава праходзяць у Доме міру. На парадку дня - пытанні паляпшэння адносін Поўначы і Поўдня, міру і перспектыў уз'яднання.