Кім Чэн Ын з'явіўся на публіцы пасля доўгай адсутнасці

24 мая 2020
Кім Чэн Ын з'явіўся на публіцы пасля трох тыдняў адсутнасці. Лідар КНД правёў пашыранае пасяджэнне Цэнтральнага ваеннага камітэта.  Былі разгледжаныя пытанні ўдасканалення ядзернага стрымлівання. Дакладная дата правядзення мерапрыемства не агучана, але загады паўночнакарэйскага лідара па выніках пасяджэння апублікаваныя 23 мая ў артыкуле Цэнтральнага тэлеграфнага агенцтва Карэі - у ім жа і заўважана фатаграфія Кім Чэн Ына, дзе ён сядзіць у прэзідыуме.