Кім Чэн Ын і Дональд Трамп могуць сустрэцца ў Швейцарыі

6 июля 2018

Новыя падрабязнасці арганізацыі другой сустрэчы на вышэйшым узроўні лідараў Паўночнай Карэі і ЗША. Як паведамляе агенцтва "Кіёда" са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы, Кім Чэн Ын і Дональд Трамп могуць сустрэцца ў Швейцарыі: у Берне, Жэневе або Давосе. Чакаецца, што бакі дэталёва абмяркуюць дэнуклеарызацыю Карэйскага паўвострава. Гэтае ж пытанне неўзабаве абмяркуе з паўночнакарэйскім лідарам і Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Ён прыбыў сёння ў Пхеньян у рамках свайго турнэ па Азіі.