Японскія СМІ паведамілі, што Кім Чэн Ын гатовы да ядзернага раззбраення. Пра жаданне распрацаваць дарожную карту дэнуклеарызацыі лідар Паўночнай Карэі заявіў на сустрэчы са старшынёй Кітая Сі Цзіньпінам. Кім Чэн Ын адзначыў, што Пхеньян не будзе мець патрэбы ў ядзернай зброі, калі ЗША спыняць варожую палітыку ў дачыненні да яго. План працэсу дэнуклеарызацыі можа быць гатовы да запланаванай сустрэчы Дональда Трампа і Кім Чэн Ына. Сярод умоў для рэалізацыі гэтага працэсу лідар КНДР назваў захаванне палітычнай сістэмы і кампенсацыі з амерыканскага боку.













