Кіеўскі ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі адмяніў заняткі да вясны

17 января 2018

Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі адмяніў заняткі да вясны з-за адсутнасці сродкаў на аплату за цяпло і электраэнергію. Навучэнцаў перавялі ў рэжым дыстанцыйнага навучання, але да гэтага часу яны не атрымалі рэкамендацыі ад выкладчыкаў. У такім рэжыме ВНУ будзе працаваць да 5 сакавіка.

Нагадаем, раней некалькі ВНУ Адэсы былі вымушаныя адмяніць заняткі да канца лютага з-за адсутнасці грошай на аплату ацяплення навучальных карпусоў.