Кіеўскія ўлады плануюць экстрадыраваць Саакашвілі ў Грузію

11 декабря 2017

Аб гэтым заявіла жонка экс-губернатара Адэскай вобласці, піша РИА ”Новости” са спасылкай на грузінскія СМІ. Зараз палітык знаходзіцца ў следчым ізалятары і працягвае галадоўку. Напярэдадні ў Кіеве прайшоў марш у яго падтрымку. Нагадаем, экс-прэзідэнт Грузіі і лідар "Руху новых сіл" быў затрыманы ў Кіеве ў пятніцу. Яго абвінавачваюць у "садзейнічанні ўдзельнікам злачыннай арганізацыі".