Кіеўская паліцыя ўзмацніла ахову будынка Вярхоўнай рады Украіны

18 октября 2017

Дадатковыя меры бяспекі прынятыя для аховы ўрадавага квартала. Напярэдадні адбыліся сутыкненні паміж мітынгоўцамі, пацярпелі 2 чалавекі. Увечары актывісты разбілі палатачны гарадок ля Рады і засталіся на ноч. Яны выступаюць за адмену недатыкальнасці народных дэпутатаў, прыняцце новага выбарчага закона і стварэнне антыкарупцыйных судоў. Акрамя таго, Міхаіл Саакашвілі, лідар партыі "Рух новых сіл", заклікаў прэзідэнта Украіны пайсці ў адстаўку.