Кіеў у найбліжэйшы час ініціыіруе сустрэчу ў "нармандскім фармаце"

30 мая 2018

Гэта паведаміў Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Бакі плануюць абмеркаваць увядзенне міратворцаў ААН у Данбас. Такую заяву палітык зрабіў падчас сумеснага брыфінгу з нямецкім калегам Франк-Вальтэрам Штайнмаерам. Па словах Парашэнкі, ён упэўнены ў неабходнасці абмеркавання міратворчай місіі ААН у рэгіёне ў рамках "нармандскага фармату", гэта значыць з удзелам Украіны, Расіі, Францыі і ФРГ.