Кіеў патрабуе аднавіць разбураныя ў Польшчы ўкраінскія помнікі

20 февраля 2018

Аб гэтым заявіў дырэктар Інстытута нацыянальнай памяці Украіны Уладзімір Вятровіч. За тры гады на тэрыторыі Польшчы было ўчынена 15 актаў вандалізму супраць украінскіх месцаў памяці, у тым ліку на магілах. Вятковіч абвінаваціў Варшаву не толькі ў тым, што яна не знайшла вінаватых і не аднавіла разбураныя помнікі, але і ў тым, што ўлады не асудзілі ўчыненыя акты вандалізму.