Кіеў не плануе ўводзіць войскі на тэрыторыю Крымскай аўтаноміі

12 марта 2014
Такую заяву зрабіў часовы прэзідэнт Украіны Аляксандр Турчынаў. Паводле яго слоў, у выпадку, калі Кіеў адважыцца пачаць ваенную аперацыю ў Крыме, то ўсходняя мяжа з Расіяй не будзе абаронена. Нагадаем, напярэдадні Вярхоўны Савет Крыма прыняў дэкларацыю аб незалежнасці ад Украіны. У выпадку прыняцця на рэферэндуме рашэння аб уваходжанні ў склад Расіі, Крым будзе аб'яўлены незалежнай і суверэннай дзяржавай з рэспубліканскай формай праўлення.