Кіеў пачаў выконваць умовы Жэнеўскага камюніке

19 апреля 2014
Як паведамляе МЗС краіны, ва ўсходніх рэгіёнах Украіны прыпынены рэжым антытэрарыстычнай аперацыі. Кабмін тым часам падрыхтаваў праект закона аб амністыі ўдзельнікаў масавых беспарадкаў. Згодна з дамоўленасцямі, ад крымінальнага праследавання вызваляць усіх, хто здасць зброю і вызваліць захопленыя будынкі. Пад амністыю не трапяць толькі тыя, хто падазраецца ў цяжкіх злачынствах. Нагадаем, раней афіцыйны Кіеў таксама заявіў аб гатоўнасці правесці дэцэнтралізацыю ўлады, даўшы рэгіёнам больш фінансавай і палітычнай свабоды. Тым не менш, сітуацыя на ўсходзе Украіны ўсё яшчэ застаецца напружанай. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, у Краматорску мітынгоўцы зноў захапілі будынак тэлевышкі. А ў Славянску невядомыя абстралялі з аўтаматычнай зброі цывільны верталёт, з борта якога скідвалі лістоўкі з тэкстам Жэнеўскага камюніке.