Кіеў і самаабвешчаныя рэспублікі ажыццявілі абмен палоннымі

27 декабря 2017

Кіеў і самаабвешчаныя рэспублікі ажыццявілі абмен палоннымі - самы маштабны за час канфлікту на ўсходзе Украіны. 74 заложнікі, якія былі ў Данбасе, вызваленыя, аднак адзін з іх вярнуцца на радзіму адмовіўся, паведаміла ўпаўнаважаная непрызнанай ДНР Дар'я Марозава. У сваю чаргу афіцыйны Кіеў перадаў самаабвешчаным ДНР і ЛНР 246 палонных. Раней 40 заложнікаў ужо былі вызваленыя, яшчэ 20 вырашылі застацца. Абмен праходзіў на нейтральнай тэрыторыі пад назіраннем прадстаўнікоў спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ і Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа.

Нагадаем, пытанне абмену палоннымі з'яўляецца адным з асноўных пунктаў мінскіх пагадненняў. Назіральнікі не выключаюць, што сёння дзякуючы працэдуры, якая паспяхова завяршылася, з'явілася надзея на тое, што могуць быць дасягнутыя нейкія пэўныя дамоўленасці і ў іншых праблемных пытаннях. Гаворка ідзе пра рэальнае спыненне агню ў Данбасе, увядзенне міратворцаў і выкананне палітычнай часткі мінскіх пагадненняў.