Мастак з Сан-Францыска праславіўся дзякуючы незвычайнай творчасці

11 июня 2014

Мастак з Сан-Францыска Андрэс Амадор праславіўся дзякуючы незвычайнай творчасці - стварэнню карцін на пяску. Падчас адпачынку ў Мексіцы і прагулак ля мора ён адкрыў для сябе, што пляж - гэта ідэальнае палатно для маштабных тварэнняў. Замест пэндзляў Андрэс выкарыстоўвае граблі розных памераў.
Недаўгавечнае існаванне такой карціны надае майстру асаблівае натхненне. Ледзь мастак паспявае рэалізаваць сваю задуму і сфатаграфаваць яе, як хвалі прыліву змываюць карціну, а палатно зноў становіцца чыстым.