Хрысціянска-дэмакратычны саюз Ангелы Меркель пацярпеў паражэнне

14 марта 2016

Сталі вядомыя папярэднія вынікі выбараў у мясцовыя парламенты ў трох федэральных землях Германіі. Хрысціянска-дэмакратычны саюз Ангелы Меркель пацярпеў паражэнне. У зямельных заканадаўчых органах значны лік месцаў атрымалі антыміграцыйныя партыі. Праўрадавы саюз атрымаў перамогу толькі ў Саксоніі-Анхальт набраўшы 30% галасоў, што ўсяго на 6% больш, чым у найбліжэйшых канкурэнтаў. Нагадаем, гэта былі першыя з моманту пачатку міграцыйнага крызісу выбары ў Германіі ў мясцовыя парламенты. Вынікі гавораць пра імклівае паніжэнне даверу грамадзян да палітыкі канцлера ФРГ.