Святары незадаволеныя зменамі ў заканадаўстве Ізраіля, якія дазволяць дзяржаве канфіскоўваць землі ў царквы і абкладаць падаткам яе маёмасць. Заяву з крытыкай новаўвядзення падпісалі прадстаўнікі каталіцкай, праваслаўнай і армянскай канфесій. Аднак мэр Іерусаліма адзначыў, што дзякуючы закону, горад зможа атрымаць каля 170 мільёнаў долараў у эквіваленце. Апошні раз Храм Гроба Гасподня - адна з галоўных хрысціянскіх святынь - зачыняў свае дзверы па палітычных прычынах больш за 100 гадоў назад.













