Харватыю чакае другі тур прэзідэнцкіх выбараў
23 декабря 2019
З першай спробы не атрымалася: у Харватыі падводзяць вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Паводле папярэдніх вынікаў, з 11 кандыдатаў у другі тур праходзяць двое: лідар гонкі - кандыдат ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Зоран Міланавіч з амаль 30 % галасоў, у выпадку перамогі ён мае намер развіваць партнёрства з краінамі Заходняй Еўропы і ЗША; і дзеючы кіраўнік дзяржавы Калінда Грабар-Кітаравіч, якая набрала каля 27 %. Яна выступае за развіццё дыялога з Расіяй, Кітаем і Індыяй. Другі тур галасавання пройдзе 5 студзеня.













