Харватыя сёння адзначае нацыянальнае свята - Дзень дзяржаўнасці

25 июня 2018

Ва ўсіх гарадах праходзяць масавыя гулянні, ладзяцца канцэрты і феерверкі. З нацыянальным святам прэзідэнта Харватыі павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што далейшае развіццё двухбаковага палітычнага дыялогу і плённага супрацоўніцтва поўнасцю адпавядае інтарэсам абедзвюх краін.