Харватыя адзначае Дзень дзяржаўнасці. Галоўныя ўрачыстасці праходзяць у Заграбе

25 июня 2019

Харватыя  адзначае Дзень дзяржаўнасці. Ён быў устаноўлены ў памяць аб абвяшчэнні незалежнасці рэспублікі ад Югаславіі ў 1991 годзе. У гонар свята ва ўсіх гарадах праходзяць масавыя гулянні, ладзяцца канцэрты і феерверкі. Галоўныя ўрачыстасці з ускладаннем вянкоў да помнікаў барацьбітам за незалежнасць  праходзяць у Заграбе. З Днём дзяржаўнасці Прэзідэнта Харватыі  Калінду Грабар-Кітаравіч павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.