Добрыя навіны з Грэнобля

4 апреля 2014

Як паведаміла менеджар знакамітага нямецкага аўтагоншчыка Міхаэля Шумахера, у спартсмена назіраюцца прыкметы прытомнасці. Навіной наконт паляпшэння самаадчування мэтра Формулы-1 нядаўна падзяліліся і яго родныя. Нагадаем, напрыканцы мінулага года Шумахер, катаючыся на лыжах у Мерыбелі, атрымаў траўму галавы і быў уведзены ўрачамі ў штучную кому.