Хілары Клінтан афіцыйна пагадзілася стаць кандыдатам у прэзідэнты краіны ад Дэмакратычнай партыі

29 июля 2016

Выступаючы на з'ездзе ў Філадэльфіі, экс-дзяржсакратар ЗША паабяцала, што Штаты атрымаюць перамогу над тэрарызмам і пераадолеюць раскол, які нарастае ў краіне. А таксама паведаміла, што пры яе прэзідэнцтве рэлігія не будзе забароненая, з намёкам на заяву свайго саперніка - рэспубліканца Дональда Трампа - наконт мусульманскага пытання ў ЗША. Адзначым, Клінтан стала першай жанчынай-кандыдатам у прэзідэнты ЗША ў гісторыі краіны.